4 марта 2010 г. в клубе «Реактор» прошла 14 - я церемония награждения лучших белорусских музыкантов.
«Рок - коронация 2009» собрала огромное количество любителей белорусской альтернативной музыки. Группа «Без билета» получила 3 «рок - короны» из 15, став безусловным лидером, по результатам прошедшего 2009 года, в Беларуси. Вели церимонию Олег Хоменко и Инна Каширина.
Результаты Рок-коронации 2009:
• Песня года - «Ляпис Трубецкой» «Ружовыя акуляры».
Песьня году - «Ляпіс Трубяцкой» «Ружовыя акуляры».
• Дебют года - «The Toobes».
Дэбют году - «The Toobes».
• Традиции и современность – «Крама».
Традыцыі і сучаснасьць - «Крама»
• Поп-рок-проект - «Open Space».
Поп-рок праект году — «Open Space».
• Рэп-проект - «Нестандартный вариант».
Рэп-праект году — «Нестандартны варыянт».
• Исполнитель года - Змицер Войтюшкевич.
Выканаўца году - Зьміцер Вайцюшкевіч.
• Рок-княжна - Анастасия Шпаковская «Naka».
Рок-князёўня - Наста Шпакоўская «Naka».
• За преданность жанру - «Князь Мышкин».
За адданасьць жанру - «Князь Мышкін».
• За большой вклад в развитие белорусского рока - Нейро Дюбель (Neuro Dubel).
За вялікі ўнёсак у беларускую рок-музыку - Нейро Дюбель (Neuro Dubel).
• Событие года – концерт 15-летия группы «N.R.M.»
Падзея году — канцэрт да 15-годзьдзя «N.R.M.»
• Проект года - Тузiн Гiтоў. «Перазагрузка».
Праект году - Тузін. «Перазагрузка».
• Возвращение года – Жнюв.
Вяртаньне году - «Жнюв».
• Клип года - «Без Билета» «Африка» Мацей Сабураў.
Кліп году - «Без Билета» «Африка», Мацей Сабураў.
• Альбом года - «Без Билета» «Африка».
Альбом году - «Без Билета» «Африка».
• Группа года (Главная Рок - корона) - «Без Билета».
Гурт году (Галоўная Рок - карона) - «Без Билета».
Песьня пра беларускіх мужчын.
(песня Змицера Войтюшкевича на стих Хадановича)
Беларускі мужчына прыходзіць на сьвет у камарыных укусах замест радзімак
і таму добра ведае: дзе больш балотаў, там больш радзімы.
Беларускі мужчына ўмее апынуцца ў такой багне,
што адтуль ні халеры ня выцягнеш, але беларускі мужчына цягне.
Беларускі мужчына выдатна ведае дзесяць бульбяных страваў
і сто дзесяць адмазак ня чысьціць бульбы, бо мае шмат іншых справаў.
Беларускі мужчына жыве ў самым цэнтры Эўропы, калі верыць мапе:
ў гэтым цэнтры стаіць канапа і беларускі мужчына ляжыць на канапе.
Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.
Яго бацька – крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.
Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.
Ён гаворыць, што можа быць горай, – і мае рацыю.
Беларускі мужчына купляе машыну, прыгнаную з-за мяжы,
і другую палову жыцьця шчасьліва жыве зь ёй у гаражы.
Беларускі мужчына – футбольны фанат. Калі раптам заб’юць мазілы,
шматкватэрны дом патрасаюць пякельныя сілы.
Беларускі мужчына ня чуў пра паліткарэктнасьць ніколі
і таму жартуе так сьмешна, што лепей ня слухаць без алькаголю.
Кожны трэці п’е піва, другі кожны трэці – гарэлку, а трэці трэці
разумее: гарэлка бязь піва – грошы на вецер.

Беларускі мужчына падасьць жанчыне руку і набудзе кветак,
і аднойчы паабяцае не раскідваць па доме шкарпэтак!
Беларускі мужчына аматар праводзіць выходныя дома.
Часам выйдзе на дзесяць хвілін і вяртаецца ўночы. Дзе быў, невядома.
Засынае ў таксоўцы, што едзе дамоў, прачынаецца ў незнаёмым трамваі…
І нікому ня ясна, за што яго жонка трывае,
выбачае футбол і канапу, гараж і буханьне?
Беларускі мужчына – чысты аб’ект каханьня.

Фоторепортаж «Рок-коронации 2009» в «Реакторе»:

Фото: Николай Валов
Белорусский мужской журнал MENS.BY
| ← Группа Life Style в клубе Times. | Концерт Mauzer - Porna, Akute и Sciana. → |
|---|

RSS
TWITTER
FACEBOOK
VKONTAKTE